Справаздачы па мерапрыемствах - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

11.11.17

11 лістапада першакласнікі разам са сваёй настаўніцай Ірынай Стэфанаўнай Сармант накіраваліся ў займальную вандроўку ў “Чытай-горад”, які знаходзіцца ў раённай дзіцячай бібліятэцы. З самага парога адчувалася, што гасцям рады. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі забаўляльную віктарыну “Восень прыйшла”, дзеткі прагледзелі падборку мультфільмаў на восеньскую тэматыку, пагулялі ў гульню “Вавёркі”. Напрыканцы запрасілі ў абанентскую залу, дзе першакласнікі, выбраўшы кнігі на любы густ, сталі паўнапраўнымі чытачамі дзіцячай раённай бібліятэкі.

         

 

Міжнародны турнір “Ластаўка” паклікаў вучняў 2 – 6 класаў паспаборнічаць у інтэлектуальных гульнях. Сапернічалі 6 каманд. Вынік наступны:

5 месца – каманда “Орел” (2 клас);

4 месца падзялілі  каманды чацвёракласнікаў “Зебры в клеточку” і “Бермудский квадрат”;

3 месца – каманда “Меч времени” (6 клас);

2 месца – каманда “Вясёлка” (3 клас);

1 месца – каманда  “Искатели звёзд” (5 клас).

Напрыканцы Ірына Іванаўна звярнула ўвагу на тое, што ўпершыню самыя маленькія ігракі дастойна спаборнічалі з больш дарослымі ўдзельнікамі, даўшы 5 з 24 правільных адказаў.

  

Увечары актавая зала гімназіі зноў паклікала інтэлектуалаў. Прайшоў мемарыяльны турнір Юрыя Мірановіча. У зале размясціліся 9 каманд (па 3 каманды школьнікаў, студэнтаў і дарослых). Разыгрывалі 3 кубкі, так як кожная ўзроставая катэгорыя спаборнічала паміж сабой. У выніку сярод школьнікаў перамагла каманда «Унесенные Вергилием», лепшая студэнцкая каманда - «45 lines», сярод дарослых не было роўных камандзе «Дарослыя» са Смілавіч.