Справаздачы па мерапрыемствах - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

18.11.17

У межах святкавання юбілею Міншчыны настаўніца англійскай мовы Кузняцова Л.У. разам са старшакласнікамі арганізавалі і правялі літаратурна-музычную вечарыну “Жыві, квітней, зямля Мінская”. Напачатку дзяўчынкі праспявалі прыгожую песню пра нашу краіну, потым быў прагледжаны відэяфільм “Юбілей Міншчыны”. Затым усе ўдзельнікі падзяліліся на тры каманды, прыдумалі забаўныя назвы (Дима и CO, Табуретка и Калитка) і паспаборнічалі ў конкурсах.

 1-шы конкурс – віктарына, якая складалася з 20 пытанняў;

2 -гі конкурс – “Хто ёсць хто”;

3-ці конкурс – “Апрані ляльку”.

Пераможцам выйшла каманда “Табуретка”, атрымаўшы ў якасці падарунка торт. Астатнія каманды таксама атрымалі салодкія прызы (цукеркі і напоі). Разыходзіліся ўсе ў добрым настроі.