Справаздачы па мерапрыемствах - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

25.11.17

Отчёт за 25 ноября

З мэтай развіваць цікавасць да розных прафесій, прывіваць любоў да працы, Церашонак А.М. разам з вучнямі 3 класа ў суботу 25 лістапада адправіліся ў займальнае падарожжа" Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя. "

Напачатку вучні паэтычнымі радкамі распавядалі пра розныя прафесіі, адгадвалі загадкі, дэкламавалі вершы. Потым, падчас удзелу ў розных конкурсах кожны вучань мог прымераць на сябе якуюсьці прафесію. А конкурсы былі розныя: «Цырульнік», «Будучыдоктар», «Повары», «Швачкі», «Дзіктартэлебачання», «Дэтэктывы», «Філолагі». Бацькі, якія таксама прысутнічалі на мерапрыемстве, прадугледзелі заахвочвальныя прызы. Цікава, што прызы залежалі ад тэматыкі конкурсу (заколкі для валос, вітаміны, часопісы, ручкі, цукеркі, блакноты). Разыходзіліся ўсе ў добрым настроі.