Справаздачы па мерапрыемствах - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

19.05.18

Отчет за 19 мая 2018 года

19 мая ў якасці мерапрыемства шостага школьнага дня з навучэнцам 8-11 класаў быў праведзена цікавае прафарыентацыйнае мерапрыемства, прысвечанае творчым прафесіях.

Вучням была прапанавана прэзентацыя з пералікам розных прафесій творчага накірунку: цырульнік, візажыст, стыліст, фатограф і многае іншае. Былі закрануты нават спецыфічныя прафесіі, характэрныя толькі для XXI стагоддзя - блогер і кантэнт-менеджэр.

Па кожнай прафесіі былі прапанаваныя некалькі крытэрыяў: запатрабаванасць, пачатковы парог, канкурэнцыя - усё тое, каб навучэнцы разумелі, ці варта спрабаваць свае сілы ў гэтым напрамку.

У дадатак да прэзентацыі былі складзеныя макеты з інтэрв'ю тых людзей, якія да той ці іншай прафесіі маюць непасрэднае дачыненне. Яны распавядалі пра тое, як прыйшлі да гэтага, ці бачаць  сябе ў такой спецыфічнай дзейнасці праз гадоў 10 ці нават 20, а таксама пра тое, парэкамендавалі ці б яны дадзены накірунак падрастаючаму пакаленню.

Так ці інакш, мерапрыемства было накіравана на тое, каб навучэнцы стараліся думаць шырока, абапіраючыся на разнастайнасць прафесій, у тым ліку, вельмі творчых і часам нестандартных.