Справаздачы па мерапрыемствах - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

22.09.18

Отчёт за 22 сентября 2018 года

Чарговы шосты школьны дзеньнавучальнага года прайшоў яскрава і займальна. Настаўнікам і кіраўніцтву як заўжды давялося самім паудзельнічаць у жыцці і інтарэсах сваіх навучэнцаў.
 Самі ж навучэнцы паўдзельнічалі ў некалькіх цікавых мерапрыемствах. Малодшыя класы адправіліся ў  музей касманаўтыкі а затым паўдзельнічалі ў праглядзе фільму “Год на арбіце”, які распавядаў пра гадавую экспедыцыю на арбіту расійскага касманаўта Міхаіла Барысавіча Карніенкі, які быў, разам з нашым земляком Алегам Навіцкім удзельнікам Міжнароднага Касмічнага кангрэсу у нашым горадзе.
 Спаборніцтва па футболе “Вераснёўскі матч” падняло настрой і зарадзіла энэргіяй нашых вучняў. Акрамя таго нашы навучэнцы прынялі удзел у районным этапе спартыўнага конкурса“Шкаліада”.
 Спартыўныя гульні , якія праводзіліся пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры, таксама дабавілі бонусаў у атмасферу добрага настрою.
На факультатывах па матэматыцы і русскай мове атрымалася прабудзіць інтарэс вучняў да многіх, раней складаных для ўспрымання  тэм.
Прадоўжыў сваю работу клуб “Эрудыт” таксама як і  работа па падрыхтоўцы да першага этапа абласных алімпіяд.
Па традыцыі настаўнікі наведалі дамы вучняў у рамках акцыі “Сям’я”. У гэты раз у рамках акцыі былі падведзены вынікі работы і прааналізавана перспектыва такога роду дзейнасці.
Увечары, як заўжды, двое нашых настаўнікаў выйшлі на рэйд  настаўніцка-бацькоўскага патруля.
Была таксама праведзена дыскатэка і конкурс на лепшую падтрымку спартыўнай каманды.