История и традиции - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История и традиции

Cтаронкі гісторыі навучальнай
 установы
 
1904-2008 г.г.
 14 кастрычніка 1904 г. — адкрыццё новага будынка гарадскога вучылішча, узведзенага на сродкі земскай управы.
1909 г. — Ігуменскае гарадское чатырохкласнае вучылішча было перайменавана ў вышэйшае пачатковае вучылішча, праіснавала ў такім выглядзе да лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
 

Мела чатыры класы з сямігадовым тэрмінам навучання: нулявы, або падрыхтоўчы клас, два першыя класы (першае і другое аддзяленні), два другія класы (першае і другое аддзяленні), трэці і чацвёрты класы. Па сваей праграме і характару навучання гэта была агульнаадукацыйная школа, пасля заканчэння якой выпускнікі мелі права на чын. Навучанне было платным — 8 руб. у год. Разам з агульнаадукацыйнымі прадметамі (руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, гісторыя, геаграфія, біялогія, чарчэнне) асобая ўвага надавалася вывучэнню Закона Божага. Замежныя мовы (нямецкая   і   французская) вывучаліся факультатыўна, за дадатковую плату — 4 руб. у год.

Урокі гімнастыкі прадугледжаны толькі для хлопчыкаў.
1905-1907 г.г. — частка вучняў і педагогаў прымала ўдзел у рэвалюцыйных падзеях, у мітынгах, сходах, накіраваных супраць царскага самадзяржаўя. За гэта некаторыя педагогі былі зволены з работы.
Люты 1917 г. — Створаны “Саюз вучняў”, які пасля кастрычніцкай рэвалюцыі быў ператвораны ў камуністычны саюз моладзі.
Восень 1917 г. — Устанаўленне Савецкай улады, фарміраванне адзінай працоўнай школы 1-й і 2-й ступені.
1918 г. — Ігумен акупіраваны нямецкімі войнамі.
1919 г. — Пасля стварэння БССР уводзіцца навучанне на беларускай мове. Пазней ствараецца сямігодка.
1930 г. — У Чэрвеньскай сямігадовай школе навучаецца звыш 600 чалавек. Сямігодка паступова перарастае ў сярэднюю школу.
1937 г. — першы выпуск дзесяцікласнікаў Чэрвеньскай беларускай сярэдняй школы №1.
1941-1944 г.г. — У перыяд нямецка-фашыцкай акупацыі ў будынку школы размяшчалася казарма нямецкіх салдат.
1944-1945 г.г. — У першым пасляваенным навучальным годзе ў школе было 24 класа-камплекты.
 
 1980 г. — Чэрвеньскай сярэдняй адукацыйнай школе №1 было прысвоена імя былога вучня, заслужананга архітэктара Беларусі Караля Уладзіміра Адамавіча.
1996 г. — На базе школы створана гімназія.
Кароль Уладзімір Адамавіч

1912-1980  

Яго імя носіць
ДУА «Гімназія №1 г. Чэрвеня”
 Старонкі жыцця
1912 г. Нарадзіўся ў горадзе Ігумені (сучасны Чэрвень).
1920 г. Пайшоў у 1 клас Ігуменскай сямігадовай школы.
 
 1927 г. Закончыў яе і паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум, пасля заканчэння каторага некалькі гадоў працаваў настаўнікам, а затым дырактарам адной са школ Мінскай вобласці, паехаў у Ленінград і паступіў на архітэктурны факультэт Усерасійскай Акадэміі мастацтваў.

 

 1941г.  Паступіў у аспірантуру акадэміі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайныУ. А. Кароль уступае ў армію народнага апалчэння Ленінграда.

1944г. Распрацаваў серыю тыпавых праектаў жылых дамоў для масавага будаўніцтва.
1945г. Вярнуўся ў Беларусь, быў прызначаны кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні праектнага інстытута “Белдзяржпраект”, прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе на праекты надмагільных помнікаў загінуўшым воінам і партызанам. Ужо ў 1945г. ён прызначаецца намеснікам начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.
1646г.  У. А. Кароль (у сааўтарстве) распрацаваў праект планіроўкі і забудовы цэнтральнага раёна Мінска., які трактаваўся як адзіная сістэма архітэктурных ансамбляў у выглядзе плошчаў, размешчаных уздоўж прамога трохкіламетровага ўчастка галоўнай магістралі сталіцы. У першыя пасляваенныя гады шырока практыкаваліся адкрытыя і закрытыя конкурсы. На адным з конкурсаў на праекты архітэктурных малых форм, які праводзіўся ў1946г., 5 праектаў маладога архітэктара атрымалі адабрэнне і былі рэкамендаваны да ажыццяўлення.
 
 1950г. Творчай удачай У. Караля лічыцча праект Беларускага павільёна для Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, які на адкрытым конкурсе быў удастоены 2-й прэміі.    У1950г. быў аб’яўлены Усесаюзны конкурс на праект помніка воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для ўстаноўкі яго на плошчы Перамогі ў Мінску. Лепшым быў прызнаны праект мінскіх архітэктараў У.А. Караля і     Г.У. Заборскага. 
1964г. Пры актыўным удзеле Караля распрацаваны новы генеральны план Мінска ў комплексе з праектам яго прыгараднай зоны.. Па яго праектах былі пабудаваны жылыя дамы ў розных гарадах Беларусі.    
 1950г. Намеснік начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.
1951г. Начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.
 
 1955г. Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва. 
1947г. Выкладчык,1954г. дацэнт, 1969г. загадчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.
У якасці прадстаўніка Беларускай ССР У.А. Кароль прымаў актыўны удзел у рабоце камітэта па жыллёвым пытанні і будаўніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
 
 Памёр 28 мая 1980 г.

     З мэтай увекавечання яго памяці Савет Міністраў Беларускай ССР пастанавіў прысвоіць імя У.А. Караля сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №1 г. Чэрвеня.

 
УЗНАГАРОДЫ
Заслужаны будаўнік БССР (1962).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968).
Народны архітэктар СССР (1970).
У. А. Кароль узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Леніна, шматлікімі медалямі і Ганаровымі граматамі.