Асановіч Ларыса Валянцінаўна - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Асановіч Ларыса Валянцінаўна

АСАНОВІЧ Ларыса Валянцінаўна

        

         Нарадзілася 14 кастрычніка 1975 г. у в. Нівішча Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

         З 1982-1992 г. вучылася ў сярэдняй школе № 1 г.Чэрвеня, якую скончыла з залатым медалём.

         Пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка працавала настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе №3 г. Чэрвеня, пазней - у Ялчанскай базавай школе Валевачоўскага сельсавета.

         У 2001 годзе Ларысу Валянцінаўну запрасілі на працу ў аддзел адукацыі Чэрвеньскага райвыканкама, дзе яна працавала спачатку метадыстам раённага метадычнага кабінета (2001-2004 гг.), пасля – вядучым спецыялістам апарата кіравання аддзела адукацыі (2004-2007 гг.); галоўным спецыялістам адзела адукацыі Чэрвеньскага райвыканкама, намеснікам начальніка аддзела адукацыі па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

         З 10 снежня 2007 г. – начальнік аддзела адукацыі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.

         Ларыса Валянцінаўна – энергічны, прынцыповы, ініцыятыўны кіраўнік. Яе адметнай рысай з’яўляецца асабісты прыклад у арганізацыі працы і рашэнні складаных пытанняў, самадысцыпліна, патрабавальнасць да сябе. Яна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці і з’яўляецца дэпутатам Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання (узначальвае камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны грамадзян).

Ларыса Валянцінаўна з’яўляецца аўтарам праграмы факультатыўных заняткаў для вучняў 7-8 класаў “Ігуменазнаўства”. Яна таксама займалася стварэннем праектаў аздараўленчых праграм. У 2006 годзе праект лагера “Верас” заняў другое месца, саступіўшы толькі Маладзечанскаму раену.

         Узнагароджана Ганаровай граматай Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта (2005 г.); Падзякай старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта (2006 г.); Падзякай начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2009 г., 2010 г., 2011 г., 2012 г., 2014 г.); Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Мінскага выканаўчага камітэта (2007 г., 2008 г.); Граматай Міністэрства адукацыі (2010 г.); Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2012 г.); Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі (2014 г.).