Архіў навін - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.01.16

        

         Каляды – абавязковае, але, на жаль, у наш час ужо крыху забытае свята, і таму навучэнцы гімназіі, якія наведваюць гімназічнае аб’яднанне па інтарэсах “Вобразы”, пад кіраўніцтвам настаўніка Захарава В.В. вырашылі аднавіць народную традыцыю сярод моладзі.

         Яны падрыхтавалі цікавую музычную пастаноўку “Калядны вячорак” для ДУ “Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі псіхалагічнага развіцця”. Калядкі так зацікавілі іх, што захацелася як мага хутчэй апынуцца ў гэтай святочнай атмасферы… І вось наступіў час выступлення. Усе хваляваліся, паўтаралі словы, пераглядалі касцюмы (дарэчы, пошукі касцюмаў – самае цікавае пры падрыхтоўцы да свята).

         Каляды, як гаворыцца, прайшлі на “ўра”! Ва ўсіх усё атрымалася: песні і танцы выканалі цудоўна. Асабліва прыемна было бачыць шчырыя ўсмешкі на тварах дзяцей, для якіх навучэнцы гімназіі перадалі невялікі кавалачак шчасця.

Дзякуючы гэтаму выступленню, кожны атрымаў пазітыўныя эмоцыі, пазнаёміўся з беларускай культурай і застаўся з добрым настроем!

Фотаматэрыялы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси