Архіў навін - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

I этап рэспубліканскій алімпіяды па вучэбных прадметах

04.10.16

      У адпаведнасці з загадам дырэктара ДУА “Гімназія № 1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня” ад 16.09.2016 г. № 270 “Аб правядзенні І этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах” з 19 па 23 верасня 2016 года ў гімназіі быў праведзены І этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

    У I этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 108 высокаматываваных навучэнцаў (у мінулым навучальным годзе – 107) 5 –11 класаў, што складае 76,6% (у 2015 годзе – 73%) ад агульнай колькасці навучэнцаў гэтых класаў.

      62 навучэнцы гімназіі сталі пераможцамі і прызерамі І этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Некаторыя навучэнцы сталі пераможцамі алімпіяды па некалькіх вучэбных прадметах: Вярбіцкая Дар’я (ХІ клас) – па рускай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, хіміі, біялогіі; Борбут Уладзіслаў (ХІ клас) – па матэматыцы, інфарматыцы, фізіцы, англійскай мове; Дзядзела Дар’я (VIII клас) – па рускай мовае і літаратуры, англійскай мове, хіміі; Аліева Мілвары (IX клас) – па геаграфіі, хіміі, фізіцы; Жабурдзенак Арцём (X клас) – па матэматыцы, хіміі, фізіцы; Ладуцька Артур (VIII клас) – па геаграфіі, хіміі; Лазар Мікіта (X клас) – па англійскай мове, грамадазнаўству; Ждановіч Ілья (X клас) – па гісторыі, геаграфіі.

      Па выніках І этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сфарміравана каманда з 28 навучэнцаў VIІ – XI класаў, якая будзе прадстаўляць гімназію на ІІ этапе.

 

 

Фотаматэрыялы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси