Архіў навін - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Прысвячэнне ў гімназісты

27.11.17

У нашай навучальнай установе склалася добрая традыцыя: пяцікласнікаў прысвячаюць у гімназісты. 25 лістапада ў 22 прыгожых, разумных и таленавітых вучняў білася сэрца ад хвалявання, бо яны стаялі на шляху ўступлення ў гімназісты.

Віноўнікі ўрачыстасці адказна рыхтаваліся: развучвалі словы клятвы,рабілі прэзентацыю пра калектыў свайго класа, рыхтавалі тэматычныя вершы і песні, інсцэніроўкі і танцы.

Напрыканцы навучэнцы далі клятву і ўрачыста паабяцалі быць годнымі высокага гонару насіць званне гімназіста, захоўваць ў сваім сэрцы клятву і не забываць запаведзяў гімназіста.

Прыемна было бачыць у зале тат і мам, дзядуль і бабуль, якія прыйшлі падзяліць радасць з дзецьмі.

 

Фотаматэрыялы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси