Інтэлектуальны турнір, які адбыўся ў субботу 21 красавіка быў прысвечаны 32 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі. Рыхтавалі гульню, падбіралі цікавы матэрыял вучні IX класа разам з класным кіраўніком Кузняцовай Л.У. Турнір прайшоў у форме “Сваёй гульні”.Спаборнічалі 3 каманды, якія сфарміраваліся з вучняў VI – VIII класаў. Большую колькасць балаў набралі канешне ж старэйшыя ўдзельнікі, але малодшыя не пакрыўдзіліся, яны набылі новыя веды, а салодкія прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі.