Ва ўстанове адукацыі “Гімназія №1 імя В.А. Караля г.Чэрвеня” прайшло ўрачыстае прысвечанне ў піянеры вучняў пятага класа. У мерапрыемстве прынялі удзел навучэнцы пятага, шостага і восьмага класу нашай установы адукацыі.
Пачалося свята са слоў педагога – арганізатара, старшай важатай піянераў нашай установы Мазуравай Д.С. Яна пажадала юным удзельнікам свята ніколі не здавацца і заўседы ісці наперад.
Пасля гэтага юных кандыдатаў у піянеры віталі іх старэйшыя браты, вучні старшых класаў. Было высказана шмат цеплых слоў і пажаданняў у адрас будучых піянераў.
Пасля гэтага, па камандзе старшай важатай юным першаадкрывальнікам урачыста завязалі галстукі вучні шостага і восьмага класу. На тварах новых піанераў чыталася задавальненне і радасць. Піянерскім салютам завершылася наша мерапрыемства, але ўсе разумелі, што ў нашых піанераў усе толькі пачынаецца.