Архіў навін - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Прафарыентацыйнае мерапрыемства

25.10.18

24.10.2018 у сераду на базе нашай гімназіі адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў лесагаспадарчага факультэту ДУА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, прадстаўнікоў філіала  ДУА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” “Полацкі дзяржаўны лесны каледж,” прадстаўнікоў Інстытута памежнай службы Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі удзел навучэнцы 11 класаў сярэдняй школы №2 імя А.К. Флегантава г.Чэрвеня, Сярэдняй школы №3 г.Чэрвеня, Сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня і нашай гімназіі. Падчас мерапрыемства вучні былі азнаёмлены з асноўнымі перавагамі паступлення ў дадзеныя навучальныя ўстановы, патрабаваннямі к абітурыентам, перспектывамі далейшага працаўладкавання. Вучні змаглі задаць пытанні прадстаўнікам устаноў адукацыі, а таксама пазнаеміцца з буклетамі і памяткамі для плануючых паступіць у гэтыя адукацыйныя установы.

Фотаматэрыялы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси