Архив новостей - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Агульнагімназічны бацькоўскі сход

21.02.2018

“Бяспека дзяцей - клопат агульны” пад такой назвай 20 лютага адбыўся агульнагімназічны бацькоўскі сход.

Перад пачаткам схода бацькам было прапанавана анлайн-анкетаванне, мэта якога – выявіць наколькі забяспечана бяспека дзяцей.

Распачалі сход навучэнцы IVкласа. Дзяўчынкі выступілі са сцэнкай пра тое, як ад аднаго запалка згарэў увесь дом.

Перад прысутнымі выступіла А.К.Шахоцька, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце. Ала Канстанцінаўна прызвала бацькоў напамінаць дзецям аб правілах бяспечных паводзін, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў. 

Варанько Г.М., начальнік Чэрвеньскага цэха прыроднага і звадкаванага газа, расказаў аб газіфікацыі населенных пунктаў у раёне, аб няшчасных выпадках атручвання ўгарным газам у рэспубліцы, адказаў на пытанні прысутных аб замене газавага абсталявання. На прыканцы прызваў бацькоў больш гаварыць з дзецьмі аб небяспецы, якую нясе няправільнае выкарыстанне газа.

Ю.М.Буркун, участковы інспектар ІСН, засяродзіла ўвагу бацькоў на дарожнай бяспецы непаўналетніх, на знаходжанне дзяцей на вуліцы ў вячэрні і начны час, а таксама расказала пра сямейныя канфлікты і як з імі змагацца.

Дырэктар А.М.Калтовіч звярнулася да бацькоў з просьбай правільна рэагаваць на ўзмоцнены прапускны рэжым ва ўстанове адукацыі, а таксама паведаміла  пра дасягненні гімназістаў.

Белакабылава А.М., псіхолаг гімназіі, выступіла перад прысутнымі з праблемай бяспекі дзяцей у інтэрнэце.

На другім паверсе была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў на тэму “Бяспека вачамі дзяцей"

Фотоматериалы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси