Архив новостей - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Агульнагімназічны бацькоўскі сход

18.05.2018

“Фарміраванне здаровых дзіцяча-бацькоўскіх адносін” - пад такой назвай 17 мая адбыўся агульнагімназічны бацькоўскі сход.

Распачаласход намеснік дырэктара па ВР Ж.У.Манулік, якая разтлумачыла бацькам аб размеркаванні адказнасці за выхаванне дзяцей паміж школай і гімназіяй, як ад узгодненасці дзеянняў залежыць эфектыўнасць працэсу выхавання дзіцяці.

А.У.Мірановіч, начальнік ІСН, засяродзіў увагу бацькоў на дарожнай бяспецы непаўналетніх, на знаходжанне дзяцей на вуліцы ў вячэрні і начны час, аб неабходнасці  пазбягаць закінутых будынкаў, будоўлі падчас летніх вакацый.

  

Перад прысутнымі выступіў К.А.Бажко, інспектар МНС, які прызваў бацькоў напамінаць дзецям аб правілах бяспечных паводзін, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў; нагадаў бацькам, што дзеці не павінны мець доступ да запалкаў; нагадаў пра ролю пажарных апавяшчальнікаў, аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці.

С.В.Брухан, урач-педыятр Чэрвеньскай ЦРБ, засяродзіла ўвагу на летнім аздараўленні дзяцей,  распавяла пра загары, аб неабходнасці насіць галаўны ўбор, піць пабольш вады ў гарачае надвор'е,аб прышчэпках, аб ўкусах кляшчоў.

Г.У.Яўсейчык, педагог сацыяльны гімназіі, дала рэкамендацыі як стварыць спрыяльную сямейную атмасферу, якая немагчыма без кахання, падтрымкі, узаемаразумення.Нагадала аб неабходнасці наяўнасці пашпарта для тых дзяцей, якія едуць на аздараўленне за мяжу.

А.М.Белакабылава, педагог-псіхолаг гімназіі напярэдадні правяла анкетаванне сярод дзяцей розных узростаў "Паводзіны бацькоў і стаўленне дзяцей да іх", паведаміла аб выніках.

А.М.Калтовіч, дырэктар гімназіі,  распавяла пра асноўныя навучальныя дасягненнях і ўручыла Лісты падзякі за выхаванне дзяцей.

Фотоматериалы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси