Архив новостей - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Тыдзень англійскай мовы

05.02.2019

З панядзелка па пятніцу для вучняў 3, 4 і 9 класаў былі праведзены конкурсы праектаў па тэмах: “Мая любімая ежа”, “Верныя сябры”, “Свет моды”. Лепшыя праекты размяшчаліся ў фае гімназіі.
Аўторак пачаўся з інфармацыйнай гадзіны па тэме “Звычаі і традыцыі Рэспублікі Беларусь і краін вывучаемай мовы”. Васьмікласнікі расказалі, дзе, калі і як святкуюць Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Дзень Перамогі, Жаночы Дзень і Новы Год.

  

У сераду вучні паглядзелі і абмеркавалі фільм “Цуда” на англійскай мове. У час прагляду паласаваліся попкорнам.
У чацвер для вучняў 9 класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Свя гульня”, якое складалася з 3 этапаў, дзе вучням прапанавалі пытанні пра Англію, Амерыку, Расію і Беларусь па наступных тэмах: 1 этап: гісторыя, геаграфія, палітыка; 2 этап: музыка, літаратура, мастацтва; 3 этап: цікавыя факты, знакамітыя людзі, каралеўскія сем’і.
  
У пятніцу вучні 6 класа паўдзельнічалі ў квэст-гульне “Вандраванне па краіне Беларусь”.
Удзельнікі “вандравалі” па Беларусі. У розных месцах выконвалі заданні па наступных тэмах: сімвалы Беларусі; знакамітыя людзі; Ігумен, Чэрвень і Чэрвеньскі раён. Апошнім заданнем было ўспомніць англійскі алфавіт і, запісваючы літары пад сваімі нумарамі ў алфавіце, атрымаць адказ на пытанне: “Хто з’яўляецца скарбам Чэрвеня?”

  
Па выніках удзелу ў мерапрыемствах тыдня англійскай мовы пераможцы конкурсаў атрымалі ўзнагароды.

Фотоматериалы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси