Архив новостей - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Падведзены вынікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2019”

10.06.2019

Падведзены вынікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2019”. У конкурсе прыняла ўдзел 27 гімназістаў ІІІ – ХІ класаў.

Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2019» атрымліваюць "прыз для ўсіх", які ўключае ручку з памятным надпісам і "Літаратурна-мастацкі каляндар для школьнікаў: 2019-2020 навучальны год". Выданне змяшчае ілюстрацыі работ вядомых беларускіх мастакоў, якія размешчаны ў Расонскай акварэльнай галерыі, а таксама кароткія звесткі аб вядомых беларускіх пісьменніках.

Пераможцамі на ўзроўне Чэрвеньскага раёна сталі:

Бандарчык Валерыя, VII клас – 2 месца;

Тарасік Дар’я, VIII клас – 3 месца;

Гурына Анастасія,  VIII клас – 2 месца.

Удзельнікі: Галіноўскі Ілья, ІІІ клас, Лапкін Аляксей, IV клас, Хмельніцкая Эліна, V клас, Парфіановіч Паліна, VI клас, Гурына Анастасія, VIII клас, якія паказалі лепшыя вынікі, атрымаюць у якасці дадатковага прыза сувенірны медаль і адну з кніг:

 «Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”: заданні і адказы. 2004–2018 гг. 3-8 класы» для ўдзельнікаў, вучняў 2-6 класаў.

«Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”: заданні і адказы. 2004–2018 гг. 7-11 класы» для ўдзельнікаў, вучняў 7-11 класаў.

У кнігах змешчаны заданні і адказы да іх гульняў-конкурсаў “Буслік”, якія праводзіліся ў 2004–2018 гадах. Заданні накіраваны на развіццё ў вучняў цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

   

Віншуем усіх удзельнікаў і прызёраў конкурсу!

Жадаем усім аптымізму, добрага настрою, прыемнага летняга адпачынку!

 

 

Фотоматериалы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси