У рамках педагагічнага марафона 7 кастрычніка ў гімназіі адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання школьных бібліятэкараў. На пасяджэнні разглядаліся традыцыйныя і інавацыйныя формы і метады работы бібліятэкі па папулярызацыі сямейнага чытання.
Перад прысутнымі выступілі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жыгімонт Н.У. і вучаніца 3 класа Жыгімонт Дар’я (гімназія № 1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня). Яны прадэманстравалі плакат “Мая чытаючая сям’я” і расказалі аб тым, як у іх сям’і адносяцца да чытання.
Бібліятэкар Церашонак А.М. і выхавацель групы падоўжанага дня Сядова Т.А. (гімназія № 1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня). правялі адкрытае мерапрыемства па казках А.С.Пушкіна, дзе гучалі ўрыўкі з казак, музыка М.А. Рымскага-Корсакава, разглядаліся карціны М.Врубеля. Акрамя гэтага бібліятэкарам школ была прапанавана прэзентацыя “Традыцыйныя і інавацыйныя формы і метады работы бібліятэкі па папулярызацыі сямейнага чытання”.