8 студзеня ў гімназіі адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў ГПД па тэме “Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў праз урочную і пазаўрочную дзейнасць”.
Пад час мерапрыемства педагогі выпрабоўвалі сябе на крэатыўнасць, працавалі над рашэннем творчых задач, суадносілі вынікі адукацыі (веды, уменні, навыкі, кампетэнтнасць) вучняў з азначэннем паняццяў. Педагогі дзяліліся вопытам выкарыстання на ўроках метапрадметаў: “веды”, “праблема”; “знак”; “задача”; практычным матэрыялам, які садзейнічае фарміраванню метапрадметных кампетэнцый як на ўроку, так і ў пазакласнай дзейнасці.