Архив новостей - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Гасцёўня “Сакрэты маладосці”

05.03.2020

Напярэдадні вясенняга свята – Міжнароднага жаночага дня – гімназічная бібліятэка гасцінна расчыніла дзверы для бабуль, якія, адклаўшы надзённыя справы, знайшлі час і завіталі на сустрэчу пад назвай “Сакрэты маладосці”. Жанчыны з цеплынёй узгадвалі свае маладыя гады, цікавыя гісторыі, дзяліліся жыццёвай мудрасцю, давалі парады, як справіцца з дрэнным настроем, абмяркоўвалі галоўныя якасці характару чалавека. Пад час шчырай размовы ўзгадвалі, як гадавалі сваіх дзяцей і  як цяпер дапамагаюць гадаваць унукаў, што дае магчымасць не лічыць свае гады і заставацца маладымі душой.
Іх актыўнасць у конкурсах і віктарынах паказала, наколькі яны энергічныя і эрудыраваныя. За кубачкам гарбаты і пачастункамі нашы дарагія бабулі расказвалі пра свае захапленні, слухалі жывую музыку, успаміналі любімыя кінастужкі, прыказкі і прымаўкі, разгадвалі судоку.
Для дарагіх гасцей другакласнікі падрыхтавалі нумары мастацкай самадзейнасці. Іх дасціпныя спектаклі выклікалі шмат эмоцый і весялосці, дапамаглі падняць настрой.
На памяць аб сустрэчы госці свята атрымалі невялікія падарункі і, канешне ж, сфатаграваліся.

  

Фотоматериалы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси