Архив новостей - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Педмарафон “Адзінства, грамадзянкасць, патрыятызм – ключавы рэсурс Міншчыны”

05.10.2021

У панядзелак бібліятэка гімназіі гасцінна расчыніла дзверы для школьных бібліятэкараў Чэрвеньскага раёна. У рамках педмарафона “Адзінства, грамадзянкасць, патрыятызм – ключавы рэсурс Міншчыны” тут праводзілася мерапрыемства пад назвай “Наша прафесія – выхоўваць будучае краіны!”
Прысутныя змаглі азнаёміцца з выставай кніг па грамадзянска-патрыятычнаму накірунку выхаваўчай работы, з цікавасцю паглядзелі відэафільм “Дваццаць фактаў пра Беларусь” як позірк на нашу краіну з боку суседзяў. На мерапрыемстве бралі ўдзел і вучні, якія чыталі вершы пра родную краіну, пра прыгажосць яе палёў і лясоў, рэк і азёр, гарадоў і вёсак…
На другім этапе мерапрыемства была праведзена інтэрактыўная гульня “Мая Беларусь”. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды бібліятэкараў: “Патрыёты” і “Беларусачка”. Удзельнікі кожнай каманды называлі адну з трынаццаці назваў рубрыкі, затым выбіралі колькасць балаў па шкале ад 1 да 5, слухалі пытанне, раіліся паміж сабой і давалі адказ. Хаця перамагла каманда “Беларусачка”, але ніхто не застаўся без падарунка.
 
Церашонак А.М.,
бібліятэкар гімназіі
    

Фотоматериалы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси