Кожны год першага лютага у́ нашым горадзе адзначаецца да болю сумная дата–День памяці вязняу́ Чэрвеньскага гета. Сёлета у́ Чэрвеньскім краязнау́чым музеі адкрылася выстава карцін Юрыя Крупянкова "Горад смуткуе па страчаных дзецях сваіх". Не засталіся рау́надушнымі да гэтай падзеі і гімназісты, у тым ліку 9-цікласнікі, якія наведалі выставу і не толькі... Здавалася, уся інфармацыя вядома. Аднак гутарка з Ірынай Іванау́най Вабішчэвіч, старшым навуковым супрацоу́нікам музея, дала магчымасць даведацца шмат новага і цікавага. Уразілі навучэнцау́ і дакументальны відэаролік, і карціны мастака. Нягледзячы на трагічнае гучанне мастацкіх палотнау́ на ванную тэму, зала была напоу́нена цяплом колерау́ і сюжэтау́ пау́сядзённага жыцця прадстау́нікоу́ яу́рэйскага народа. Можа, па гэтай прычыне гімназісты зусім не спяшаліся пакідаць выставачную залу.
\