Архив новостей - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Бібліятэка запрашае

11.02.2022

Бібліятэка запрашае!..
Не, на гэты раз не часопісы пачытаць, не навінкамі літаратуры пацікавіцца і нават не у́ конкурснай праграме пау́дзельнічаць. Гэта яшчэ і месца сустрэчы з вядомымі людзьмі Чэрвеньшчыны. Менавіта тут напярэдадні Дня памяці воінау́-інтэрнацыяналістау́ гімназісты сустрэліся з Уладзімірам Баляслававічам Дзядзела і Віктарам Анатольевічам Казачонкам– удзельнікамі Афганскай вайны. Здаецца, якія агульныя тэмы могуць быць у гарэзлівых дзетак-гімназістау́ і сур'ёзных мужчын з медалямі і ордэнамі на грудзях? Могуць! Ды яшчэ якія Спачатку дзеці з цікавасцю слухалі гісторыі паважаных гасцей, ды так, што нават пашавяліцца баяліся, каб не прапусціць ніводнага слова. Затым задавалі ім розныя пытанні. А з якім захапленнем гарталі надзвычай прыгожа аформлены фотоальбом Віктара Анатольевіча! Таксама гімназісты дзяліліся сваімі захапленнямі і дасягненнямі. Нарэшце і самі пачалі расказваць пра сваіх дзядуль і бабуль, якімі ганарацца. Напрыканцы гэтай цёплай сустрэчы прагучалі пажаданні дзецям займацца спортам, цікавіцца гісторыяй свайго краю, паважаць старэйшае пакаленне, і, канечне, любіць Беларусь. Уладзімір Баляслававіч, які пабывау́ у многіх мясцінах, запэу́ніу́ гімназістау́, што няма лепшай краіны, чым наша.

    

Фотоматериалы

  • Неделя молодежи и студенчества стартовала в Беларуси