Апошні званок - вельмі кранальнае свята, напоўненае ўсмешкамі, лёгкімі слязамі, абяцаннямі памятаць школьныя гады, мудрымі пажаданнямі. Усе ў гэты дзень жадалі выпускнікам: паспяхова здаць экзамены, выбраць правільную дарогу ў жыцці і не баяцца цяжкасцей.
У добры шлях, дарагія выпускнікі!