Апошні дзень чвэрці прынёс сюрпрыз для першакласнікаў. Пасля вучэбных заняткаў дзеці разам з бацькамі адправіліся ў Тэатр юнага гледача на інтэрактыўны спектакль "Як дзядуля Ау сустракаў Новы год". Пасля спектакля разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай вадзілі карагоды вакол ялінкі, што ў фае тэатра.
А яшчэ завіталі на галоўную ёлку, якая ўпрыгожвае плошчу каля Палаца Рэспублікі.