Сення, 21 лютага, у нашай гімназіі адбыўся шэраг цудоўных мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.
Усе вучні ўзгадалі беларускую мову не толькі ў межах аднайменнага прадмету, але і паспрабавалі свае веды пад час конкурсаў і інтэрактыўных гульняў.
Навучэнцы малодшых класаў узгадалі ветлівыя словы, прыказкі і прымаўкі.
Для навучэнцаў 5 і 6 класаў была прапанавана інтэрактыўныя гульня "Не пакідайце ж мовы роднай", а для вучняў 7-11 класаў літаратурна-музычная гасцёўня "Мова мая павучае, родная". Цудоўныя атрымаліся мерапрыемствы. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі цукеркі, але спадзяемся што галоўнае - асалоду для душы ад мілагучнасці роднай мовы.