Сёння першакласнікі наведалі інтэрактыўную выставу "Таямніцы старажытнага акіяна", што выстаўлена ў краязнаўчым музеі. Вучні з цікавасцю слухалі аповед пра марскіх насельнікаў, якіх нельга ўбачыць зараз, складалі пазлы, "вудзілі" рыбу. Акрамя гэтага змаглі "дакрануцца" да беларускіх вытокаў даўніны: паўдзельнічаць у розных масленічных гульнях.