Трэці дзень для "нашчадкаў", спадзяемся, запомніцца надоўга.
Распачаўся ен хвілінкай этыкету
"Чароўныя словы", якія так патрэбны нам штодня. Потым з задавальненнем малявалі крэйдай на асфальце. Але, безумоўна, самым яскравым момантам дня стала ўрачыстая лінейка прысвечаная адкрыццю смены, дзе ганаровае права падняць сцяг Рэспублікі Беларусь прадставілі дзяўчатам-трэцякласніцам, якія не поапусцілі ніводнай аздараўленчай смены на базе гімназіі.
Пасля пазнаёміліся з атрадамі, паспявалі, патанчылі, атрымалі " Квіткі ў лета" і падрабязна рассказалі выхаванцам і выхавацелямі аб даследчым маршруце, каб адпачынак прайшоў эфектыўна.