Апошняя субота адыходзячага года аказалася вельмі насычанай для выхаванцаў лагера "Нашчадкі". Сёння ім выдалася выдатная магчымасць пазнаць гісторыю кінематографа, ўбачыць урыўкі самых першых фільмаў і пазнаёміцца з прыстасаваннямі для стварэння анімацыі. Акрамя гэтага, наведалі навагодняе прадстаўленне "Падарожжа ў казачны свет" у Чэрвеньскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі , патанцавалі з Дзедам Марозам, Снягуркай, Бабай Ягой, Снежнай Каралевай і Кашчэем, паўдзельнічалі ў конкурсах і зрабілі навагодні аквагрым.


