23 студзеня вучні 8 і 9 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным рынгу “Мая родная Беларусь”. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў веданні гісторыі Беларусі, геаграфіі, біялогіі, а таксама прадэманстравалі шырокую дасведчанасць у пытаннях беларускай культуры і мастацтва.
Хоць абодва бакі інтэлектуальнага спаборніцтва пэўны час не саступалі адзін аднаму, перамогу атрымала каманда 9 класа.