Сёння, 19 кастрычніка, у актавай зале нашай установы адукацыі адбылася чарговая сустрэча айца Аляксандра з гімназістамі V-VI класаў у межах факультатыўнага занятка «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызма». Тэма сутрэчы «Біблія – крыніца духоўных і маральных законаў». Падчас гутаркі гімназісты выказвалі думкі аб Бібліі, Ветхім і Новым Заветах, абмеркалі прытчы «Аб блудным сыне» і «Унесці лепту». Стасаванне паміж гімназістамі і айцом Аляксандрам прайшло жыва і павучальна.