Ужо другі дзень 40 навучэнцаў гімназіі наведваюць ДАЛ "Лістапад", дзе кожны раз адбываецца нешта цікавае! Сёння, 01.11.2021, да іх завіталі супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з праграмай выязных мерапрыемстваў. Як усім вядома,гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён. Таму было удвая цікавей!! І пад час інтэлектуальнай гульні "Пра батлейку", і калі сваімі рукамі выраблялі анёлаў, і калі спаборнічалі ў межах квэсту па творчасці паэта-юбіляра М.Багдановіча...