12 лістапада, нашы юнакі (гімназісты X – XI класаў) разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Альшэўскім С.А., былі запрошаны ў Ваенны камісарыят Чэрвеньскага і Бярэзінскага райёнаў Мінскай вобласці. На працягу амаль дзвух гадзін з імі стасаваліся ваенны камісар падпалкоўнік Сініцкі Д.М. і начальнік групы прызыву майёр Дзюк А.Г., якія правялі інфармацыйна-прапагандыцкі занятак па прафарыентацыі.