3 верасня ўся гімназічная грамадскасць адзначыла XXIX Дзень беларускага пісьменства. У Год гістарычнай памяці, для навучэнцаў былі прапанаваны розныя мерапрыемствы: відэападарожжа ў музей кнігадрукавання у г.Полацку, літаратурныя чытанні «У кнізе мудрасць пакаленняў», анлайн-гульня «Ад вытокаў», дзе яны ўзгадалі Ф.Скарыну, М.Гусоўскага, Ефрасінню Полацкую і іншых дзеячаў, якія зрабілі свой унёсак у пісьменную спадчыну Зямлі Беларускай.