Сёння ў гімназіі адбыўся ранішнік "Сямейнае свята ў 1 класе". Самыя маленькія школьнікі запрасілі сваіх бацькоў і родных, каб павіншаваць са святамі 23 лютага і 8 сакавіка. Дзеці вельмі стараліся - падрыхтавалі вершы, песні, танцы і невялічкія пастаноўкі. Бацькі не былі пасіўнымі гледачамі, з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, а напрыканцы свята атрымалі асалоду ад невялічкага "кавалачка дзяцінства" - сумеснага танца з дзецьмі.