Сёння вучні 2 класа гімназіі наведалі тэатралізаванае свята "Гуканне вясны", якое ладзілася ў музеі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, вадзілі карагоды, спявалі вясновыя песні і заклічкі нашых продкаў, адгадвалі загадкі, запляталі Вясне косы.

