1 верасня - гэта асаблівы дзень для вучняў, бацькоў і настаўнікаў ДУА "Гімназія № 1 імя У.А. Караля г. Чэрвеня". У гэты дзень праходзіць традыцыйная лінейка, якая сімвалізуе пачатак новага навучальнага года, на якой прысутнічалі ганаровыя госці:
•Яфіменка Ларыса Віктараўна-старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў;
•Маскалёў Кірыл Уладзіміравіч-намеснік начальніка Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
•Зелянкевіч Антон Генадзевіч-галоўны інжынер дзяржаўнага ГПУ "Чэрвеньскі лясгас";
•Кавалёнак Алеся Міхайлаўна-галоўны спецыяліст ДУ "Чэрвеньскі раённы вучэбна-метадычны кабінет'';
•Манулік Аляксандр Леанідавіч-старшы дзяржаўтаінспектар.
Асаблівая ўвага надаецца першакласнікам - іх сустракаюць з кветкамі і падарункамі, і яны становяцца цэнтрам увагі, сімвалізуючы надзею на будучыню і пераемнасць пакаленняў.
Дырэктар Сяргей Іванавіч Суша і госці павіншавалі ўсіх з пачаткам новага навучальнага года і пажадалі, каб год быў для ўсіх напоўнены творчасцю, цікавымі і карыснымі новымі ведамі, адкрыццямі і дасягненнямі!



