Отчёты по мероприятиям - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчёты по мероприятиям

21.10.2017

Отчёт за 21 октября

Сустрэча былых аднакласнікаў.

Сямікласнікі сустракалі свайго былога аднакласніка. Дзергачаў Вячаслаў вырашыў паспрабаваць свае сілы і, прайшоўшы няпростыя ўступныя іспыты, стаў сувораўцам.Сустрэча адбылася цеплая, за кубкам гарбаты. Гэта сустрэча-успамін аб школьнай пары.Дзеці з цікавасцю ўспаміналі  вясёлыя моманты з гімназічнага жыцця, расказалі пра змены, якія прыйшлі разам з новым навучальным годам. Слава, у сваю чаргу, паведаміў пра змены ў яго жыцціў сувязі з новым статусам. Расказаў, як сумуе па былых сябрах...

 

З мэтай развіваць у дзяцей кемлівасць, знаходлівасць,назіральнасць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жыгімонт Н.У. правяла для вучняў 5-6 класаў “Восеньскі марафон.” 

Дзеці даведаліся што такое «марафон».А чаму «восеньскі»? Усе заданні былі пра восень: «Анаграмы восені»,«Восеньскія» словы, “Восеньскія рэбусы”, “Лясны гушчар”, «Грыбны кузавок».