Отчёты по мероприятиям - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчёты по мероприятиям

13.01.2018

Отчёт за 13 января

Сёння ў Чэрвеньскай СШ №2 ёсць Музей касманаўтыкі. Менавіта туды адправіліся ў суботні дзень навучэнцы 4 класа гімназіі. Дзеці даведаліся ад экскурсавода, што Алега Навіцкага часта называюць першым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі: хай грамадзянства ў яго расійскае, затое карані беларускія. Алег нарадзіўся ў Чэрвені, тут жа скончыў школу. Яго кар'ера пайшла ўверх: адвучыўшыся, Навіцкі стаў ваенным лётчыкам, потым касманаўтам - і двойчы пабываў на Міжнароднай касмічнай станцыі.

            На сцяне дзеці з цікавасцю разглядалі дзіцячыя фота Навіцкага, у вітрынах - кнігу Юліі Навіцкай «Голас сэрца. Дзённік жонкі касманаўта», а яшчэ сапраўдную касмічную ежу, пальчатку і касцюм, якія Алег насіў у космасе.

  

   

13 студзеня ў гімназіі прайшлі спартыўна-масавыя мерапрыемствы “Рэкорды спорта – юбілею Міншчыны” ў рамках святкавання 80-годдзя Мінскай вобласці. Прынялі ўдзел навучэнцы 5 – 11  класаў. Для 5 - 6 класаў прайшло першынства па піянерболе, для 7 - 8 класаў - па валейболе. У гульні ў піянербол перамаглі шасцікласнікі, у валейболе лепшымі былі сямікласнікі.