Отчёты по мероприятиям - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчёты по мероприятиям

15.09.2018

Отчёт за 15 сентября 2018 года

Чарговы шосты школьны дзеньнавучальнага года прайшоў цікава і займальна. Не гледзячы на дождж і дрэннае надвор’е ўсе навучэнцы дабраліся да гімназіі у пэўны час.

Навучэнцы паўдзельнічалі ў некалькіх цікавых мерапрыемствах. Спаборніцтва па валейболе “Сонечная восень” не гледзячы на несупадзенне назвы з пагодай насамрэч стварыла атмасферу сонца, задору і добрага настрою ў нашым спартзале. З невялікім адрывам у спаборніцтве перамагла каманда дзяўчынак.

Спартыўныя гульні , якія праводзіліся пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры, змаглі таксама развеяць атмасферу непагадзі.

На факультатывах па матэматыцы і русскай мове атрымалася прабудзіць інтарэс вучняў да многіх, раней складаных для ўспрымання  тэм.

Прадоўжыў сваю работу клуб “Эрудыт” таксама як і  работа па падрыхтоўцы да першага этапа абласных алімпіяд.

Па традыцыі настаўнікі наведалі дамы вучняў у рамках акцыі “Сям’я”. У гэты раз ў акцыю былі ўключаны мерапрыемствы  міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Дапамажы пайсці вучыцца.”

Увечары двое нашых настаўнікаў зноў выйшлі на рэйд  настаўніцка-бацькоўскага патруля.