Мэты і задачы - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Мэты і задачы

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2025/2026 навучальны год  

Мэта: Стварыць аптымальнае адукацыйнае асяроддзе, якое будзе садзейнічаць удасканаленню прафесійных навыкаў педагагічных работнікаў па пытанні работы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі сродкамі рэалізацыі індівідуальнага і дыферэнцыраванага падыходаў у навучанні і выхаванні

Задачы:

1. Забяспечыць якасць адукацыйнага працэсу праз:

- рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні і выхаванні;

- удасканальванне ўмоў для развіцця і паспяховай сацыялізацыі навучэнца, яго станаўлення як высока маральнага, адказнага, творчага, ініцыятыўнага грамадзяніна;

- арганізацыю навучальнай дзейнасці з навучэнцамі з улікам іх індывідуальных магчымасцяў і здольнасцяў, у тым ліку праз арганізацыю профільнай і дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў;

- удасканальванне сістэмы работы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі;

- павышэнне ўзроўню прафесінай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў праз павышэнне кваліфікацыі і авалоданне сучаснымі адукацыйнымі і інфармацыйнымі тэхналогіямі.

  1. Забяспечыць умовы для фарміравання сацыяльна-актыўнай асобы праз:

- фарміраванне асноўных каштоўнасцяў і перакананняў, якія ўвасабляюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, выхаванне адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, любові да сваёй Малой Радзімы, усведамлення сваёй прыналежнасці да беларускага народа і клапатлівага стаўлення да яго духоўнай, матэрыяльнай і прыроднай спадчыны;

- удасканаленне работы па грамадзянска-патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, па папярэджванню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці і звычак здаровага ладу жыцця, адказных паводзін;

- выхаванне маральна сталай асобы з высокім ўзроўнем творчага патэнцыялу, грамадзянскай і прававой культуры, інфармацыйнай кампетэнтнасці праз ўзаемадзеянне і партнёрства ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- абнаўленне і замацаванне матэрыяльна-тэхнічнай, вучэбна-метадычнай базы і інфармацыйнай прасторы ўстановы адукацыі за кошт пошукаў дадатковага базабюджэтнага фінансавання.