КАРОЛЬ Уладзімір Адамавіч
1912-1980
Яго імя носіць
ДУА "Гімназія № 1 г. Чэрвеня"
Старонкі жыцця
1912 г. Нарадзіўся ў горадзе Ігумені (сучасны Чэрвень).
1920 г. Пайшоў у 1 клас Ігуменскай сямігадовай школы.
1927 г. Закончыў яе і паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум, пасля заканчэння каторага некалькі гадоў працаваў настаўнікам, а затым дырактарам адной са школ Мінскай вобласці, паехаў у Ленінград і паступіў на архітэктурны факультэт Усерасійскай Акадэміі мастацтваў.
1941г. Паступіў у аспірантуру акадэміі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны У.А.Кароль уступае ў армію народнага апалчэння Ленінграда.
1944г. Распрацаваў серыю тыпавых праектаў жылых дамоў для масавага будаўніцтва.
1945г. Вярнуўся ў Беларусь, быў прызначаны кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні праектнага інстытута “Белдзяржпраект”, прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе на праекты надмагільных помнікаў загінуўшым воінам і партызанам. Ужо ў 1945г. ён прызначаецца намеснікам начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.
1646г. У.А.Кароль (у сааўтарстве) распрацаваў праект планіроўкі і забудовы цэнтральнага раёна Мінска., які трактаваўся як адзіная сістэма архітэктурных ансамбляў у выглядзе плошчаў, размешчаных уздоўж прамога трохкіламетровага ўчастка галоўнай магістралі сталіцы. У першыя пасляваенныя гады шырока практыкаваліся адкрытыя і закрытыя конкурсы. На адным з конкурсаў на праекты архітэктурных малых форм, які праводзіўся ў 1946г., 5 праектаў маладога архітэктара атрымалі адабрэнне і былі рэкамендаваны да ажыццяўлення.
1950г. Творчай удачай У. Караля лічыцча праект Беларускага павільёна для Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, які на адкрытым конкурсе быў удастоены 2-й прэміі. У 1950г. быў аб’яўлены Усесаюзны конкурс на праект помніка воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для ўстаноўкі яго на плошчы Перамогі ў Мінску. Лепшым быў прызнаны праект мінскіх архітэктараў У.А.Караля і Г.У.Заборскага.
1964г. Пры актыўным удзеле Караля распрацаваны новы генеральны план Мінска ў комплексе з праектам яго прыгараднай зоны.. Па яго праектах былі пабудаваны жылыя дамы ў розных гарадах Беларусі.
1950г. Намеснік начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.
1951г. Начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.
1955г. Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва.
1947г. Выкладчык,1954г. дацэнт, 1969г. загадчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.
У якасці прадстаўніка Беларускай ССР У.А. Кароль прымаў актыўны удзел у рабоце камітэта па жыллёвым пытанні і будаўніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
Памёр 28 мая 1980 г.
З мэтай увекавечання яго памяці Савет Міністраў Беларускай ССР пастанавіў прысвоіць імя У.А.Караля сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №1 г. Чэрвеня.
УЗНАГАРОДЫ
Заслужаны будаўнік БССР (1962).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968).
Народны архітэктар СССР (1970).
Заслужаны будаўнік БССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968). Народны архітэктар СССР (1970).
У.А.Кароль узнагароджаны ардэнамі Знак Пашаны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Леніна, шматлікімі медалямі і Ганаровымі граматамі.