Шарый Валерый Пятровіч - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Шарый Валерый Пятровіч

 

ШАРЫЙ Валерый Пятровіч

Штангіст, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Манрэалі (1976). Заслужаны майстар спорту (1975). Нарадзіўся 2 студзеня 1947 г. у Чэрвені. Вучыўся ў СШ №1 г. Чэрвеня. У 1960 г. сям’я пераехала ў Мінск. З 1966 г. па 1991 г. служыў у Савецкай Арміі. Цяжкім быў шлях Валерыя да трыумфу.

За гады выступлення ў вялікім спорце наш зямляк двойчы (у 1975 г. і 1976 г.) выйграваў тытул чэмпіёна свету і Еўропы. Ён 4 разы (1975, 1977-1979) станавіўся чэмпіёнам СССР па цяжкай атлетыцы. У вагавых катэгорыях 82,5 і 90 кг ён устанавіў 13 сусветных і 15 усесаюзных рэкордаў. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Ён доўга не развітваўся з вялікім спортам. Працягваў служыць цяжкай атлетыцы – трэніраваў нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі спартыўнага актыву раёна ў час сустрэчы са сваім земляком, алімпійскім чэмпіёнам В. Шарыем (стаіць у цэнтры).