Нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Гарадзішча Червеньскага раёна. Бацькі яго працавалі ў калгасе. Маці памерла, калі яму было тры гады, у чатырнаццаць гадоў памёр бацька. Яму дапамагала старэйшая сястра Алена Архіпаўна. З дзіцячых гадоў ён любіў музыку, у чатыры гады іграў на дудцы, калі яму падарылі скрыпку, ён хутка яе асвоіў. У 1952 годзе паступіў у Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча, якое закончыў у 1956 годзе і палучыў спецыяльнасць выкладчык музыкі і спеваў пачатковай і сярэдняй школы. У СШ №1 працаваў настаўнікам музыкі і спеваў. Іван Архіпавіч з’яўляўся кіраўніком школьнага хора, які ўдзельнічаў ва ўсіх аглядах і заўсёды звяртаўся з перамогай. Хор у яго быў пяцігалосны. Яшчэ пры жыцці імя Няборскага І.А. разам з Натальеўскім хорам было занесена ў энцыклапедыю том №7.
Іван Архіпавіч усяго сябе аддаваў рабоце, быў вельмі таленавіты. Акрамя музыкі любіў турпаходы, турпаездкі, любіў наведваць оперны тэатр. Шмат чытаў, асабліва паэтычныя творы. Ён сустракаўся з кампазітарамі Кузняцовым, Паплаўскім, Цітовічам, адзін раз з Шырмам. Яму было прысвоена званне “Настаўнік-выдатнік асветы”. Ён быў сумленны і справядлівы чалавек, творчы па сваёй натуры, вельмі працалюбівы.