ШАЦІЛА Баляслаў Іосіфавіч
Нарадзіўся 4 лютага 1919 г. у в. Горкі Чэрвеньскага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. У фінансавай сістэме прапрацаваў больш за 50 гадоў і прайшоў шлях ад кантралера-рэвізора Магілеўскай вобласці да Міністра фінансаў БССР.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Баляслаў Іосіфавіч 23 чэрвеня 1941 года быў мабілізаваны ў РСЧА і пакінуты для работы ў Крычаўскім райваенкамаце. У ліпені 1941 года ў сувязі з кантузіяй і хваробай быў эвакуяваны ў г. Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення з 1943 г. працаваў загадчыкам Навабеліцкага райфінаддзела г. Гомеля. У 1947-1948 гг. узначаліў аддзел Міністэрства фінансаў БССР. З 1948г. Намеснік Баранавіцкага, Гродзенскага, загадчык Маладзечанскага аблфінаддзелаў, Мінскага гарфінаддзела. Закончыў Усесаюзны завочны фінансавы інстытут (1954).
З 1962 г. намеснік міністра. З 1965 г. міністр фінансаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-8-га скліканняў.
Шаціла Б.І. удастоены ганаровага звання «Заслужаны эканаміст БССР», узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Дружбы народаў», шматлікімі медалямі.
Памёр Баляслаў Іосіфавіч 29 верасня 2009 года.