Бальчэўская Галіна Францаўна - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Бальчэўская Галіна Францаўна

БАЛЬЧЭЎСКАЯ Галіна Францаўна

Нарадзілася 20 студзеня 1945 г. у в. Будслаў Мядзельскага раёна. Цяжкімі былі дзіцячыя гады – пасляваеннае ліхалецце. Бацька пакінуў сям’ю, а хутка памерла маці. Так дзяўчынка трапіла ўг. Чэрвень, дзе выхоўвалася ў дзіцячым доме №1. Яшчэ са школы марыла пра сцэну, актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. У сярэдняй школе №1 г. Чэрвеня, дзе Галіна вучылася, яна сустрэла чалавека, які падтрымаў яе мары. Гэта была настаўніца рускай мовы і літаратуры Герасімовіч Аляксандра Андрэеўна. Праз дзесяць гадоў пасля заканчэння школы менавіта ёй дашле ліст са шчырай удзячнасцю ўжо вядомая артыстка Галіна Бальчэўская: “Хто ведае, магчыма, якраз Вы, аднойчы, даручыўшы мне ролю княжны Валконскай, вырашылі мой жыццёвы шлях. Дзякуй Вам!”. У 1963 г. закончыла СШ №1 г.Чэрвеня. Год пасля заканчэння школы працавала на Мінскім мотавелазаводзе токарам, затым у 1964 г. паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт, які закончыла ў 1968 г. Чатыры гады працавала ў Віцебску, у тэатры імя Я.Коласа. З 1972 г. артыстка Беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Выконвала разнапланавыя ролі: драматычныя, камедыйныя, вострахарактарныя. Але бліжэй за ўсё для Г. Бальчэўскай былі жанчыны з народа, як кажуць, ад зямлі. Сярод найбольш любімых – Акуліна (“Улада цемры” Л.Талстога), Надзейка (“Трыбунал” А.Макаёнка), Л.Брычкіна (“А зоры тут ціхія” Б.Васільева), Ніна (“Парог” А.Дударава) і інш. Збірае беларускія народныя песні. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1999).

У красавіку 1999 года адбылася сустрэча навучэнцаў і настаўнікаў гімназіі № 1 з актрысай Нацыянальнага тэатра імя Я.Купалы Галінай Францаўнай Бальчэўскай. Быў паказаны монаспектакль “Дагарэла свечачка” па п’есе А.Петрашкевіча. Затым Галіна Францаўна адказала на пытанні навучэнцаў, падзялілася ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, школьных гадах, часе вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце.

На сустэчу былі запрошаны настаўнікі, якія вучылі Галіну Бальчэўскую. Адбылася цёплая сустрэча.


 

Памерла Галіна Францаўна Бальчэўская ў 2005 г.