Нарадзіўся ў 1920 г. у п. Прудок Чэрвеньскага раёна. У 1938 г. закончыў Чэрвеньскую сярэднюю школу. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у войсках супрацьпаветранай абароны Закаўказскай ваеннай акругі. У 1952 г. закончыў геафак БДУ імя Леніна.
Працаваў дырэктарам “Сярэдняй школы № 1” г. Чэрвеня. З 1985 г. пайшоў на заслужаны адпачынак. Званне заслужанага настаўніка Станіславу Паўлавічу прысвоена ў 1966 г.