Сакалоў Уладзімір Фёдаравіч - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Сакалоў Уладзімір Фёдаравіч


САКАЛОЎ Уладзімір Фёдаравіч
(1908-1978 г.г.)

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1908 г. у сям’і служачага ў Мінску. Яго школьныя годы прайшлі ў Ігумені. Тут ён робіць першыя крокі да будучай прафесіі: афармляе клубныя пастаноўкі, святочныя ўрачыстасці.

Уладзімір Сакалоў не толькі мастак, ён і паэт – выступаў з чытаннямі сваіх беларускіх вершаў, ён і спартсмен – нязменны чэмпіён горада па шматлікіх відах лёгкай атлетыкі. Скончыў Чэрвеньскую беларускую сямігодку і паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум. Дыплом мастака-графіка абараніў у 1933 г. З гэтага часу ён удзельнічаў ва ўсіх рэспубліканскіх выставах. Пасля заканчэння тэхнікума мастак быў накіраваны ў г. Мінск на працу ў Белдзяржвыдавецтва.

Вялікая Айчынная вайна вымушала яго пакінуць любімую працу і ўзяцца за зброю.

У пасляваенны час і да самых апошніх дзён жыцця Уладзімір Сакалоў – актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў, большасць з якіх на ваенна-патрыятычную тэму. У 1966 г. мастак быў узнагароджаны медалём “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР”. У 1968 г. узнагароджаны медалём “50-годдзе пагранвойскаў СССР”.

Многія творы мастака набылі Дзяржаўны мастацкі музей БССР, Мастацкі фонд рэспублікі, Дзяржаўны музей БССР, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, літаратурныя музеі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Музей абароны Брэсцкай крэпасці.

Шмат гадоў У.Сакалоў узначальваў шэфскую вайсковую камісію Саюза мастакоў БССР. Мастак-графік, ён рэгулярна выступаў у газетах “Літаратура і мастацтва”, “Савецкая Беларусь” з крытычнымі артыкуламі па пытаннях беларускага выяўленчага мастацтва.

Пасмяротная выстава мастака Уладзіміра Сакалова, якая была адкрыта ў 1978 г., стала добрай памяццю аб сціплым чалавеку і нястомным працаўніку, які прысвяціў свой талент, сваё жыццё беларускаму выяўленчаму мастацтву.