Голуб Давыд Моўшавіч - Гимназия №1 имени В.А.Короля г.Червеня
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Голуб Давыд Моўшавіч

ГОЛУБ Давід Моўшавіч

Навуковец-педагог, заснавальнік беларускай эмбрыялагічнай школы. Вучоны ў галіне нармальнай анатоміі і марфалогіі. Акадэмік АН Беларусі (1960), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1935) заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971).

Нарадзіўся 23 жніўня 1901 г. у Чэрвені. Закончыў медыцынскі факультэт БДУ (1926). Працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце, Інстытуце фізіялогіі АН Беларусі. Працы па анатоміі і эмбрыялогіі нярвовай і сасудзістай сістэм чалавека і жывёл, заканамернасцях развіцця перыферычнай нярвовай сістэмы, тэорыі кружной шматсегментарнай і контрлатэральнай інервацыі ўнутраных органаў, прынцыпах утварэння новых нярвовых і сасудзістых шляхоў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), аўтар звыш 300 навуковых даследванняў, член Міжнароднага таварыства па вывучэнні мозгу. Ганаровы член Расійскага, Украінскага, Грузінскага, Балгарскага і Чэшскага таварыстваў анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, ганаровы член Расійскага таварыства нейрамарфолагаў імя Б.І.Лаўрэнцьева. 

Давід Моўшавіч узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 3 медалямі і 3 Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР, медалем Францыска Скарыны.

Ганаровы прафесар Яраслаўскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі (2001).

Памёр Давід Моўшавіч 12 кастрычніка 2001 г. Пахаваны на могілках "Цэнтральны" Самарканда, Узбекістан.